У Віцебску адбудуцца лекцыя для бацькоў і дзіцячы майстар-клас па вулічным мастацтве.

29 і 30 красавіка ў Арт-цэнтры Марка Шагала (адрас) адбудуцца сапраўды “дзіцячыя дні”. Са сваімі мерапрыемствамі ў Віцебск прыязджае мінская культурна-адукацыйнай ініцыятыва «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Праект прэзентаваны ў рамках сустрэч “Творчы чацвер”.

У Віцебску адбудуцца лекцыя для бацькоў і дзіцячы майстар-клас па вулічным мастацтве.

29 красавіка ў 18.00 адбудзецца лекцыя для бацькоў і педагогаў «Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва» ад Сафіі Садоўскай. Мастацтвазнаўца раскажа бацькам і педагогам, якія працуюць з дзецьмі, аб выбудоўванні дыялогу і пастаноўцы пытанняў пра мастацтва для дзяцей.

Асноўныя пытанні лекцыі:

• Як гаварыць пра мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту?
• Як арганізаваць цікавы паход у музей / галерэю?
• У што гуляць у музеі, каб дзеці ўбачылі карціны?
• І крыху пра маляванне ...

Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 6-14 гадоў. Уваход вольны.

Лектар:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Прайшла онлайн-курс інтэрактыўнага навучання мастацтву дзяцей і дарослых (музей MOMA, Нью-Ёрк, ЗША).

30 красавіка ў 14.00 чакаем дзетак на майстар-клас «А што, калі б Шагал быў стрыт артыстам?».

Давайце ўявім, што было б калі Марк Шагал нарадзіўся не ў 1887, а ў 1987 годзе. Чым і на чым ён маляваў бы? Якія тэмы выбіраў? А можа ён вырашыў бы, што стрыт арт цікавей жывапісу. 30 красавіка мы з дзецьмі будзем фантазіраваць, маляваць і прапаноўваць свае варыянты стрыт арта для Віцебска.

Майстар клас разлічаны на дзяцей 7-12 год. Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы запіс: (тел) (033) 678 52 37.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ