Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава

У абласным краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі «Павел Баранов: лётчик и художник», прымеркаваная да адкрыцця выставы мастака.
Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Упершыню лёс прывёў маладога лётчыка Паўла Баранава ў Віцебск у 1929 годзе. Тут ён служыў у 4-ым авіяцыйным атрадзе, тут сустрэў будучую жонку, з якой пражыў амаль 60 гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў знішчальны авіяполк, які прыкрываў ленінградскую “Дарогу жыцця”, потым забяспечваў падыход канвояў саюзнікаў да Мурманска і Архангельска.

Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Пасля дэмабілізацыі Павел Мікалаевіч рэалізаваў колішнюю дзіцячую мару — стаў мастаком. У 1959 годзе ён назаўсёды перабраўся ў Віцебск, працаваў на камбінаце па вырабе дываноў, распрацоўваў арнаменты для дываноў і посцілак. Шмат маляваў з натуры.

Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Творчую спадчыну мастака захавала яго дачка Маргарыта Паўлаўна, якая жыве ў Кіеве. Знайшоў магчымасць прыняць удзел у імпрэзе і ўнук Паўла Баранава — Аляксандр Мураўцоў. Ягоныя скарбонкі, выкананыя ў форме вядомых будынкаў, таксама можна пабачыць на выставе.

Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Кніга «Павел Баранов: лётчик и художник» створаная найвядомейшым віцебскім краязнаўцам Аркадзем Падліпскім і мастацтвазнаўцам Міхасём Цыбульскім. Апошні, здаецца, амаль угаварыў Маргарыту Паўлаўну падараваць віцебскаму музею дзве працы, на якіх адлюстраваныя гарадская ратуша і Дабравешчанская царква напярэдадні знішчэння.

Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Падчас адкрыцця выставы выступіў таксама мастак Фелікс Гумен, які ў свой час неаднаразова сустракаўся з Паўлам Баранавым.

Лётчык і мастак: у Віцебску адкрылася выстава Паўла Баранава. Фота Сабіны Радзько

Абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў каталог выставы мастака, ушанаваўшы такім чынам памяць чалавека з няпростым лёсам і неўтаймоўнай прагай прыгажосці.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ