Сяргей Навумчык абвяргае закіды ў сэксуальным гвалце да няпоўнагадовай

Гучны скандал разгараецца ў сацыяльнай сетцы Facebook вакол выхадца з Віцебску, дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання, а зараз журналіста радыё Сяргея Навумчыка — яго абвінавачваюць ў сэксуальным гвалце адносна няпоўнагадовай на той момант дзяўчыны.
Сяргей Навумчык . Фота Bladyniec / wikipedia.org

Гісторыя ўсплыла ў межах флэшмоба #‎яНеБаюсяСказаць, дзе беларускія жанчыны дзеляцца сваімі гісторыямі пра перажыты імі сэксуальны гвалт. Адна з удзельніц так пракаментавала матэрыял пра флэшмоб радыё: “Той узровень кагнітыўнага дысанансу, калі чытаеш такі артыкул на С...е, а тваё ‪#‎янебаюсясказаць‬ зьвязанае з журналістам РС. Але далей не скажу ні падрабязнасьцяў, ні імя. Бо вельмі спадзяюся, што ён спыніўся”.

Той узровень кагнітыўнага дысанансу, калі чытаеш такі артыкул на С...е, а тваё ‪#‎янебаюсясказаць‬ зьвязанае з журналістам РС

На падставе гэтага і ранейшага допісаў мяркуемай ахвяры, дзе згадваўся “уплывовы беларускі палітык”, іншая ўдзельніца флэшмобу Марыя Мартысевіч зрабіла выснову, што пад мужчынам, дапусціўшым дзеянні сэксуальнага характару да няпоўнагадовай, маецца на ўвазе Сяргей Навумчык і апрылюдніла гэтую інфармацыю. Перашапачаткова ў яе допісе ўтрымлівался абвінавачванне, што журналіст згвалціў дзяўчынку, цяпер жа яно замененае на менш жорсткае абвінавачванне ў растленні.

Допіс Марыі Мартысевіч

Праз некалькі дзён абмеркавання да абвінавачванняў ў бок Навумчыка далучылася Наталля Васілевіч, якая распавяла падрабязнасці, якія, на яе погляд, маглі папярэднічаць мяркуемаму здарэнню. “Дзяўчынка, навучэнка Беларускага ліцэя, заангажаваная ў палітыку і ў беларушчыну рэгіструецца на форуме "Хатка", дзяўчыне 13 гадоў, нік Bielarusaczka. Там яе і знаходзіць волат Адраджэння, дэпутат Вярхоўнага Савета, палітычны ўцякач, журналіст Сяргей Навумчык, пад сціплым і чалавекалюбным нікам Nazi. Завязваецца перапіска, сяброўства, інтэнсіўны кантакт, які набывае рамантычна, і што яшчэ больш важна, эратычны характар (пруфы ёсць). Ясна, што ўсё развіваецца паступова, можна сказаць, на нашых вачах ... Паступова вірт пераходзіць у дэвірт, і апроч софт-грумінгу адбываецца эпізод разбэшчвання і дзеянняў сэксуальнага характара ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16 гадоў (тут з пруфаў - словы Беларусачкі супраць словаў Нацы)”,— піша яна. З яе ж падачы ў гісторыі з’яўляецца асобны тэг ‪#‎пазьнякмятацца‬.

Карыстальнікі facebook маюць розныя погляды на гэтую гісторыю. “Не верю.Доказательств не вижу. Это очень серьёзное обвинение и если оно не будет подтверждено то буду считать это ложью”, — піша, напрыклад, Аляксандр Карнышоў. “Если преступление было совершено — должно последовать наказание. Если преступления не было — должно быть наказание за клевету”, — адзначае Андрэй Стрыжак.

Допіс Наталлі Васілевіч

Сам Сяргей Навумчык пракаментаваў сітуацыю толькі ўчора, пры гэтым катэгарычна адрынуў абвінавачванні ў злачынстве: “Ад мяне чакаюць каментара з нагоды абвінавачваьня ў крымінальным учынку ў дачыненні да знаёмай дзяўчыны, якое апошнімі днямі гучыць у мой бок, ананімна і з прозвішчамі. Каментар адзін – абвінавачванне адрынаю. Гэтую справу ўжо разглядала кампанія, дзе я працую, і абвінавачванне было прызнанае беспадстаўным. Працягваць каментаваць гэтую тэму не бачу сэнсу”. Што тычыцца СМІ, у якім зараз працуе Навумчык, то радыё дагэтуль ніяк не каментуе сітуацыю.

Каментар Сяргея Навумчыка

Сяргей Навумчык — беларускі журналіст і палітык, які паходзіць з Віцебшчыны. Нарадзіўся 15 снежня 1961 года ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у газеце “Віцебскі рабочы”.

З 1988 года ўзначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12 склікання. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 года.

З 1996 года — у эміграцыі, у жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Згодна слоў Валерыя буйвала з пачатку 2000-х гадоў Сяргей Навумчык не з’яўляецца членам КХП-БНФ, пра што ён паведаміў быў у сваім блогу. З 1990 года па цяперашні час Навумчык працуе журналістам радыё.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ