Дзмітрый Гушчанка прынёс перамогу “Віцебску”

Дзякуючы сэйву напрыканцы гульні віцебскага брамніка Дзмітрыя Гушчанкі нашы футбалісты дома ўзялі верх над “Белшынай".

Са старта паядынка “Віцебск” узяў ініцыятыву ў свае рукі і пачаў націск на вароты гасцей. Некалькі штурмаў “Белшына” вытрамала. Але сёмая хвіліна гульні для бабруйчан стала ракавой. Сяргей Шаўчук са штрафнога зрабіў навес ва вратарскую зону “Белшыны”, дзе Алег Карамушка не ўпусціў магчымасці вывесці “Віцебск” наперад (1:0).

На 87-й хвіліне матча ў вароты “Віцебска” прызначалі пенальці. Дагэтуль брамніку віцяблян Дзмітрыю Гушчанку не даводзілася ўсур’ёз уступаць у гульню. Са сваімі абавязкамі ён справіўся - не даў суперніку зраўняць лік.

Нагадаем, у мінулым туры “Віцебск” згуляў унічыю (0:0) з “Мінскам”. У тым матчы, таксама дзякуючы надзейнай гульні Гушчанкі, брама “Віцебска” засталася не распячатанай.

Меткі:

Чытайце яшчэ