ХК “Віцебск” перамогай завяршыў хатнюю серыю

Віцебскія хакеісты правялі хатнюю серыю з чатырох матчаў. Першыя тры прайшлі не на карысць “Віцебска”. Толькі ў апошняй гульні “мядзведзі” здабылі ачкі.

Верх віцябляне ўзялі ўчора над камандай “U-20”. Асноўны час паядынку завяршыўся з лікам 2:2, овертайм пераможцу не вызначыў. Два ачкі былі ўзяты ў серыі пасляматчавых кідкоў дзякуючы дакладнаму кідку Уладзіміра Джыга.

Пасля сямі гульняў на рахунку “Віцебска” пяць балаў, з якімі яны займаюць 10-е месца.

Меткі:

Чытайце яшчэ