ХК «Віцебск» перарваў серыю параз

Чарговая выяздная серыя віцебскіх хакеістаў не стала багатай на набраныя ачкі.

У чатырох матчах запар «Віцебск» прайграў, прычым гарадзенскаму «Неману» віцябляне саступілі з буйным лікам – 11:3.

Аднак «мядзведзям» удалося завяршыць турнэ на мажорнай ноце, абыграўшы наваполацкі «Хімік-СКА» (4:1). Пасля 12-ці тураў «Віцебск» мае ў сваім актыве 8 ачкоў і займае 10-е месца.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць