ФК «Віцебск» разграміў «Граніт»

Учора віцебскія футбалісты пабывалі ў гасцях у мікашэвіцкага «Граніта». Нягледзячы на супраціў гаспадароў поля «Віцебск» набраў тры ачкі.

«Віцебск» тройчы здолеў паразіць вароты суперніка, а наша брама засталася нераспячатанай.

Галоўны трэнер віцяблян Сяргей Ясінскі падзяліўся сваімі уражаннямі пасля гульні:

- Лік хоць і буйны, аднак напэўна наш супернік яго не заслужыў, таму што біўся самааддана і на здзіўленне нават пасля трэцяга прапушчанага гола, гаспадары не спыняліся. Спрабавалі прэсінгаваць, атакаваць і нават стваралі пэўнае напружанне, моманты ля нашых варот. Парадавала тое, што мы змаглі з створаных чатырох-пяці момантаў выціснуць і забіць тры галы. Гэта вельмі высокі паказчык, звычайна нам не ўласцівы, але сёння нашы нападаючыя забілі вельмі добрыя, футбольныя, дынамічныя галы. Хоць гульня была не такая простая, як здаецца, гледзячы на лік, але ўсё-такі, я лічу, што перамога наша была заслужана. Мы вельмі задаволеныя вынікам. Вядома, мы асцерагаліся суперніка, які вядзе адчайную барацьбу за месца ў вышэйшай лізе.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць