ФК «Віцебск» адолеў “Крумкачоў”

Нашы футбалісты парадавалі яшчэ адной вікторыяй - на гэты раз “Віцебск” дома перайграў “Крумкачоў”.

Па сутнасці гульня была раўнай. Адзінае, у “Віцебска” атрымалася лепей рэалізаваць свае моманты.

На 16-й хвіліне гульні “Віцебск” наперад вывеў Раман Волкаў. За хвіліну-дзве да перапынка варатар віцяблян Дзмітрый Гушчанка надзейнай гульнёй пазбавіў гасцей магчымасці ўсталяваць парытэт.

На старце другога тайма Раман Волкаў афарміў дубль (2:0), стварыўшы для “Віцебска” вельмі камфорны лік.

Але захаваць вароты на замку віцяблянам не ўдалося. За некалькі хвілін да заканчэння асноўнага часу нападаючу “Крумкачоў” Філіп Іваноў з адзінаццаціметровага скараціў лік.


Меткі:

Падобнае

    2 каментарыя

    1. list   Thumb up Thumb down 0
      6/Лістапад/2016 у 22:49

      Какой Воронов.... Волков

    2. Яна Ільіна   Thumb up Thumb down 0
      7/Лістапад/2016 у 12:07 1

      @ list:
      Спасибо исправлено

    Каментаваць