Заўтра ў Віцебску пройдзе майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні

Як паказала даследаванне практык абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, арганізацыі, якія гэтым займаюцца, робяць адвокасі-кампаніі без выразнага плану, дакладных мэтаў і індыкатараў прагрэсу і часта не публічна.
Заўтра ў Віцебску пройдзе майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні

У той жа час ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты вопыт, як і міжнародны досвед, застаецца па-за ўвагай грамамадзянская супольнасці і органаў улады і кіравання.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання СІМПА запрасілі вядомага эксперта Звіяда Дэўдарыяні, дырэктара “Агенцтва грамадзянскага развіцця” (CiDA, Грузія), правесці ў Беларусі майстар-класы па пытаннях адвокасі і ўзаемадзеяння недзяржаўных арганізацый і ўладаў дзеля вырашэння мясцовых праблем.

Запрашаем да ўдзелу грамадскіх актывістаў і зацікаўленых дзяржаўных служачых:
21 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Віцебск

Колькасць месцаў абмежаваная. Для папярэдняй рэгістрацыі трэба да 24:00 17 лістапада пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую інфармацыю пра дакладнае месца і час правядзення мерапрыемства разам з падцвярджэннем рэгістрацыі.


Меткі: ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. саня калинкин   Thumb up Thumb down -4
      20/Лістапад/2016 у 20:26

      Добрая дела. Ведь общеизвестно, что Грузия мировой лидер в решении месцявых праблем через адвакаси. На памяти троих презиков вынесли вперёд ногами снесли в интересах групп, выгоды которых таким образом отстаиваются.

    2. Pcholkin   Thumb up Thumb down +4
      20/Лістапад/2016 у 23:33 1

      саня калинкин пісаў:

      Добрая дела. месцявых

      Ты хоць разумееш ўбогі, што мову зняважыць нельга ў прынцыпе? А вось ідыётам сябе выставіць - можна. Што ты паспяхова і зрабіў ...

    3. саня калинкин   Thumb up Thumb down -2
      22/Лістапад/2016 у 11:51 2

      @ Pcholkin:
      А причём мова к адвакаси, свядома-блаженный?

    Каментаваць