“Будзем мы віно варыць, будзем мы сыноў жаніць. Будзем мы гарэлку гнаць, будзем дзевак аддаваць”. У Віцебску жанілі Цярэшку

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску. На гэты раз жадаючыя прыняць у ёй удзел былі запрошаны ў адну з заляў паба “Торвальд”.
Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

У каторы раз у Віцебску жанілі Цярэшку – наўрад ці прыгадае хто-небудзь, акрамя хлопцаў і дзяўчат з Віцебскага студэнцкага этнагарфічнага таварыства, якія ведаюць гэта дакладна. Іх шчыраваннямі прыгожая абрадавая гульня, якая дасюль жыве на лепельшчыне, перабралася ў абласны цэнтр і стала прапісалася тут.

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Традыцыйна доўгімі зімовымі вечарамі моладзь збіралася ў адной з вялікіх хат, каб пад наглядам дарослай сямейнай пары – дзеда і бабы – зладзіць жартоўнае вяселле. Далёка не ўсе пары з цягам часу станавіліся сем’ямі. Але ў час жартоўнага абраду моладзь знаёмілася, танчыла, гуляла. Адным словам, шыкоўна бавіла час. Згодна з традыцыйным сцэнарыем, баба і дзед апытвалі маладых людзей, хто з іх згодны “жаніцца”. Складалі пары, падглядаючы за сімпатыямі моладзі, а потым адкрывалі інтрыгу народнай песняй: “Сашачка, сынулечка, Машачка, дачулечка, Вы - добрая парачка, вам гарэлкі чарачка”. З гэтага моменту пара ўжо не разлучалася.

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Сёлетняя “Жаніцьба Цярэшкі” не была асабліва шматлюднай. І, як часта гэта бывае на такіх мерапрыемствах, гендэрны баланс быў не на карысць кавалераў: некалькі дзяўчат, якія таксама перад пачаткам гульні аб’явілі аб сваім жаданні “жаніцца”, так і засталіся без пары. Адзін з хлопцаў не без жалю заўважыў: “Што вы хочаце, гэта ж Віцебск”…

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Ведаючы праблему моладзевай нацыянальнай супольнасці нашага горада, згадзіўся ажаніцца нават дудар. Васіль Шкіндзер пастаянна прыязджае з Лепеля ў абласны цэнтр для таго, каб падарыць віцебскаму СЭТу магчымасць танцаваць пад традыцыйную жывую музыку. І штогод адкладвае музычны інструмент і становіцца ў пару з адной з дзяўчат. Дарэчы, сёлета граў Васіль не адзін. Да яго зноў далучыўся Мікалай Крыўко. Віцебскі музыка, здольны, як заўважылі дзяўчаты з СЭТу, авалодаць практычна любым музычным інструментам. Аматарам народнай музыкі ён вядомы па калектыву “Чачэрская лютня”.

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Для сённяшняй моладзі, якая можа пазнаёміцца паміж сабой у самых розных месцах, абрадавая гульня не поўніцца ўжо такім выразным сакральным зместам. Тым не менш, як паказвае час, яна дасюль цікавая і патрэбная. Для таго каб узгадаць старажытны абрад, пагуляць у забытыя гульні, патанчыць прыгожыя танцы. І ў рэшце рэшт, апрануць яркія вышываныя касцюмы і адчуць сябе беларусамі з яркім і самабытным мінулым.

Абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі” правялі ў Віцебску.  Фота Барбары Церашковай

Меткі: ,

Чытайце яшчэ