Беларусь вачыма кайзераўскіх салдат: у Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны

“Першая сусветная. Погляд праз стагоддзе” — з такой назвай адкрылася ў Віцебску ў музеі Міная Шмырова. Экспазіцыя прысвечаная маляваным паштоўкам, якія дасылалі з тэрыторыі Беларусі салдаты кайзераўскіх войскаў у 1915-1917 гадах.
У Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны. Фота Сержука Серабро

Восенню 1915 года расійска-германскі фронт у Беларусі стабілізаваўся па лініі возера Дрысвяты — возера Нарач — Смаргонь — Пінск і заставаўся практычна нязменным два гады. Пад час працяглай пазіцыйнай вайны нямецкія салдаты дасылалі дадому з мясцовымі краявідамі, каб родныя ведалі — дзе яны ваююць.

Дырэктар музея Міная Шмырова Ірына Шышкова. У Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны. Фота Сержука Серабро

Калекцыянер Уладзімір Багданаў. У Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны. Фота Сержука Серабро

На выставе “Першая сусветная. Погляд праз стагоддзе” прадстаўленыя паштоўкі з прыватнай калекцыі мінчаніна Уладзіміра Багданава. На васьмі стэндах размясілася каля сотні малюнкаў пачатку XX стагоддзя з краявідамі (часам ужо зніклымі) вёсак і гарадоў Беларусі, а таксама замалёўкамі побыту беларускіх сялян.

У Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адкрылася выстава паштовак Першай сусветнай вайны. Фота Сержука Серабро

Частка паштовак выкананая прафесійнымі мастакамі і растыражаваная ў друкарні, напрыклад — працы Германа Штрука, у якога паспеў павучыцца Марк Шагал. Іншыя ўяўляюць сабой унікальныя рэчы, намалёваныя непасрэдна на паштовай картцы, у экспазіцыі гэта чатыры акварэлі унтэр-афіцэра з пад Смаргоні і два малюнкі зробленыя нямецкім салдатам пад Баранавічамі ў 35-градусны мароз.

Від на касцёл святой троіцы з наваколля вёскі Германоўшчына Браслаўскага раёна. Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Багданава

Цяперашняя Віцебская вобласць на малюнках прадстаўленая не дужа багата: вёска Задзеўе пад Паставамі, хутар Лявонішкі і вёска Германоўшчына ў Браслаўскім раёне. Цікава, што на малюнку з Германоўшчыны, на думку калекцыянера, бачны касцёл святой Тройцы, які знаходзіцца ў Тверэчусе (Літва).

Руіны касцёла Перамянення Пана ў вёсцы Задзеўе пад Паставамі, быў разабраны нямецкімі войскамі і не захаваўся. Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Багданава

Усяго ў калекцыі Уладзіміра Багданава па яго падліках больш за 250 малюнкаў фармату паштовай карткі, якія былі зробленыя германскімі салдатамі ў Беларусі пад час Першай сусветнай вайны.

Хутар Лявонішкі Браслаўскага раёна. Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Багданава


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць