ФК “Віцебск”- “Днепр”: cвята не атрымалася

У першым хатнім матчы сёлетняга чэмпіяната краіны па футболе наша каманда ў супрацьстаянні з магілёўскім “Дняпром” “села ў лужыну”.

Прыгожай гульні і вікторыі чакалі віцебскія аматары футбола ад сустрэчы з магілёўцамі. У выніку - поўнае расчараванне.

На 35-й хвіліне “Віцебск” саступаў ужо 0:3. Гледачы паціху пачалі пакідаць трыбуны. Можна было і пачуць папрокі ў бок каманды, накшталт: "За нашы грошы толькі па Турцыях ездзіце (перадсезонны збор” Віцебск” правёў у Турцыі. - Заўвага аўт.). Госці ў першым тайме пасля памылкі нашага варатара маглі дабіцца і чацвёртага поспеха, аднак мяч праляцеў міма пустых варот.

У другім тайме ў лепшы бок нічога не змянілася. “Віцебск” прапусціў яшчэ раз (0:4), а мог і болей...

Меткі:

Чытайце яшчэ