«Нафтан» і «Віцебск» разышліся мірам

Паўночнае супрацьстаянне – наваполацкага  «Нафтана» і «Віцебска» – не вызначыла пераможцу.

Матч завяршыўся з нічыйным лікам (0:0). Такім чынам каманды з Віцебшчыны набралі свае першыя ачкі. Трэба адзначыць, што ў віцяблян і ў навапалачан пасля трох тураў у графе “забітыя мячы” значыцца нуль.

Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі пракаментаваў гульню падапечных так:

– Наша каманда цяпер у вельмі няпростай сітуацыі знаходзіцца: усяго адно ачко на старце сезона. Таму ёсць вялікія асцярогі заўзятараў, кіраўніцтва клуба, што мы не выйдзем са становішча. Сённяшняя гульня паказала, што каманда ў нас стойкая, трымае ўдар. Я не магу выказаць прэтэнзіі сваім футбалістам ні па адным крытэры, акрамя, вядома, адзінага, – рэалізацыі галявых момантаў. Мы іх стварылі дастатковую колькасць. Каб дамагчыся буйной перамогі, дастаткова было забіць хаця б адзін. Нам гэта не ўдалося, што і сапсавала ўражанне ад нядрэннай гульні. Супернік вельмі хуткі, на контратаках гуляў, але наша абарона спраўлялася. Былі вострыя эпізоды, але па-сапраўднаму галявых момантаў гаспадары не стварылі. У нас жа былі ўдары з блізкай дыстанцыі, у перакладзіну… Усё гэта ўсяляе аптымізм на будучыню. Думаю, наша каманда ў стане выправіць сітуацыю, футбалісты гараць жаданнем гэта зрабіць у бліжэйшых гульнях.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. google.com Uladzislau Tsitou   Thumb up Thumb down 0
      15/красавік/2017 у 1:30

      Нафтан отскочил. Если кому-то на этом сайте это интересно) По моментам 1:8 в пользу ФКВ. Но это всего лишь моменты…

      Яна Ильина пишет про спорт?.. Пфф…

    Каментаваць