Пастановай урада забаронена будаўніцтва на тэрыторыі віцебскіх замкаў

Савет міністраў сваёй пастановай ад 20 сакавіка зацвердзіў праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці — гістарычнага цэнтра Віцебска.
Віцебскія замкі XIV стагоддзя. Карціна Ігара Дурава

Праект зон аховы гістарычнага цэнтра распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» у складзе праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі Віцебска» па замове Віцебскага гарвыканкама. Дакумент павінны забяспечыць ахову гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, ён вызначае межы зон аховы і ўсталёўвае рэжым іх утрымання і выкарыстання.

На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ахоўнай зоны. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у яе межах, а таксама на яе тэрыторыі можна выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, якую трэба узгадняць з Міністэрствам культуры.

План гістарычнага цэнтра Віцебска і ахоўнай зоны

Згодна прынятага праекта на тэрыторыі ахоўнай зоны, плошча якой складае 321 гектар, забараняецца: размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі; змяненне гістарычнай планіровачнай структуры; усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый; правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Асобна вылучаная тэрыторыя былога Верхняга, Ніжняга і Узгорскага замкаў, дзе ўвогуле забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі па гісторыка-бібліяграфічных матэрыялах у аб’ёмах страчаных гістарычных будынкаў.

Прыкладная лакацыя Палаца шлюбаў

Такім чынам, цікавы момант узнікае з будаўніцтвам Палаца шлюбаў, якое гарадскія ўлады мяркуюць распачаць у гэтым годзе. Пры накладанні на схему ахоўнай зоны гэты аб’ект радыяльна перасякаецца паўднёвай сцяной Ніжняга замка ў месцы яе прымыкання да заходняй сцяны.

Изыскательские работы на месте строительства Дворца бракосочетаний в Витебске. Фото Сергея Серебро

Поўнасцю з праектам зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці — гістарычнага цэнтра Віцебска можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Меткі: , , , , , , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Максим Жуков   Thumb up Thumb down 0
      22/красавік/2017 у 9:31

      Круто! Типерь вилюгин быдлаклуб с лыцарем снисут?

    2. Сяржук Серабро   Thumb up Thumb down 0
      22/красавік/2017 у 11:24 1

      Максим Жуков пісаў:

      рэканструкцыі па гісторыка-бібліяграфічных матэрыялах у аб’ёмах страчаных гістарычных будынкаў

      Там так, "рэканструкцыі па гісторыка-бібліяграфічных матэрыялах у аб’ёмах страчаных гістарычных будынкаў", напэўна. 8)

    Каментаваць