«Віцебск» на апошніх хвілінах вырваў нічыю

Другі тур запар віцебскія футбалісты завяршаюць паядынак з нічыйным лікам. На гэты раз віцябляне падзялілі ачкі з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Каманды не прадэманстравалі яскравай гульні з мноствам галявых момантаў . Аднак  забітыя мячы былі. На 73-й хвіліне жодзінцы выйшлі наперад і былі блізкія да таго, каб звесці з Віцебска тры ачкі.

Але ў кампенсаваны час нападаючы «Віцебска» Кірыл Вергейчык зраўняў лік. Трэба адзначыць, што гэта першы забіты мяч віцяблян у сезоне.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць