“Віцебск” здабыў першую перамогу, разграміўшы “Неман”

Шыкоўным атрымаўся паядынак паміж віцебскімі футбалістамі і гродзенскім “Неманам”.

Абодва клубы выглядалі годна. Гульня глядзелася на адным дыханні.  Цікавыя і імгненныя падзеі на полі пачалі разгортвацца з 29-й хвіліны матча, калі “Віцебск” адкрыў лік.

Праз хвілін пяць - на табло ўжо парытэт (1:1). Прайшло ўсяго дзве хвіліны, і віцябляне зноў выходзяць наперад (2:1). З такім лікам клубы сыйшлі на перапынак.

Адгуляўшы ў другім тайме трохі больш за дзесяць хвілін, “Віцебск” павялічыў перавагу. Трэба адзначыць, што гарадзенцы пры ліку 3:1 не палі духам і шукалі шляхі, каб адквітаць прапушчаныя мячы. Дзесьці наш клуб выратавала штанга, а дзесьці надзейна гуляў Дзмітрый Гушчанка.

Пад занавес гульні  “Віцебск” дабіўся чацвёртага поспеху, тым самым прымусіў мясцовых аматараў футбола пакідаць стадыён, не дачакаўшыся фінальнага свістка.


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. google.com Uladzislau Tsitou   Thumb up Thumb down 0
      29/красавік/2017 у 23:43

      Нарэшце)

    2. Прошка   Thumb up Thumb down 0
      30/красавік/2017 у 9:49 1

      Тактика Ясинского: прикинуться аутсайдерами, а потом воспользоваться этим образом

    Каментаваць