“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва

У Віцебску працуе выстаўка карцін беларускіх музыкаў, адкрылася яна 30 красавіка ў творчай прасторы і будзе працягвацца да 14 мая. У трох залах змясціліся карціны розных памераў, стыляў, тэхнік. Аб’ядноўвае іх адно – аўтары палотнаў вядомыя беларускім аматарам мастацтва ў першую чаргу як музыкі.
“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

дае магчымасць убачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча (гурт “Крама”), Алега Хаменкі (гурт “Палац”), Юрыя Стыльскага (“Дай дарогу!”), Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), Алеся Таболіча (гурт Znich), Сяргея “Скрыпы” Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt).

“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

Дзень адкрыцця экспазіцыі падарыў віцеблянам сустрэчы з двума аўтарамі – у творчую прасторы VZEP прыехалі Андрусь Тагінданг і Алег Хаменка. Але, як паабяцаў менеджэр культурных праектаў Уладзімір Булаўскі, гэта далёка не ўсе сюрпрызы, якія чакаюць наведвальнікаў выставы на працягу двух тыдняў. Таму ёсць нагода сачыць за рэкламай.

“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

Бонусы для наведвальнікаў пачаліся ў дзень адкрыцця

Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, у які прыехалі карціны беларускіх музыкаў. І гэта невыпадкова. Як прызналіся арганізатары, у горадзе мастацтваў зусім іначай, чым у сталіцы, успрымаюць гэтыя творы. Міма іх не праходзяць, а стараюцца разгледзіць кожную дэталь.

І ў найбольшай ступені гэтае выказванне тычылася твора Алега Хаменкі. Каля ягонай карціны наведвальнікі, і аўтар гэтых радкоў у тым ліку, правялі нямала часу. На палатне, што мае назву “Тры каты, палац, Алег і лозунг” відавочнымі былі толькі палац і адзін кот, што размясціўся ля мура. І калі б лідар гурта “Палац” не згадзіўся паразмаўляць з публікай ля свайго палатна, многія рэчы так і засталіся б неразгаданымі.

“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

– Я сам люблю такія песні і творы, калі ёсць агульнае ўспрыняцце, дэтальнае ўспрыняцце і ўспрыняцце падсвядомае, – зазначыў . – Кожны палац цікавы тым, што ў ім ёсць. А калі палацы ўсе паруйнаваныя, здаецца, што нічога няма. І толькі самаму ўважліваму воку адкрыецца тое, што ўнутры. Такая падсвядомая ідэя гэтага твора. Але яе можна не шукаць, а пабачыць проста псеўдагравюру. Дарэчы, у графіка Рыгора Сітніцы ёсць каласальныя працы з дробнымі дэталямі, якія ён жартоўна там рабіў. Але потым ён ад гэтага адмовіўся. А я не адмовіўся. Бо я ж не мастак і магу дазволіць сабе ужываць іх як зухаваты школьнік.

“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

Указаўшы, дзе ў гмахах палаца шукаць Алега, двух астатніх катоў і лозунг, Алег Хаменка зазначыў, што не павінен быў гэтага паказваць. І гэта быў першы бонус для тых, што прыйшоў на выставу ў дзень адкрыцця. Галаўным жа сюрпрызам стала ўсё-такі выступленне музыкаў.

Канцэрт, які зрабіўся творчай сустрэчай

Андрусь Такінданг спяваў, акампануючы сабе на домры, і заклікаючы падпяваць залу, што тая з задавальненнем рабіла. Алег Хаменка, змяніўшы на сцэне маладога калегу, адразу адзначыў: “Мы развучыліся гаварыць – мастак і глядач. Гэтага не стае у апошні час”. І ненавязліва трансфармаваў канцэрт ў творчую сустрэчу. У ёй знайшлося месца і песням, і пытанням – аўтараў лепшых з іх музыка узнагароджваў дыскамі, дасціпным жартам і мудрым аповядам разумнага чалавека. Асабліва цікавымі былі разважанні Алега Хаменкі, які між іншым, мае ў тым ліку адукацыю культуролага, аб паходжанні беларускіх звычаяў і павер’яў і аб тым, як яно адбілася на народных песнях, у якія эпітэты трансфармавалася там.

“Музыка без межаў” у горадзе мастацтва. Фото Барбары  Терешковой

– Троіца – свята не менш выбітнае, чым Каляды, а ў Беларусі – нават яшчэ больш. На Радаўніцу душы продкаў прыходзяць, і застаюцца на зямлі ажно да Троіцы, – расказаў музыка перад выкананнем троіцкай песні. – У час узвышэння краіны ў 16 стагоддзі практычна усе галоўныя храмы, што будаваліся тут, прысвечаны Святому Духу. І нездарма Беларусь лічыцца зямлёй Святога Духа. Заходняя Еўропа – гэта зямля Бога Сына, усход – Егіпет, Ізраіль – зямля Бога Айца. А Беларусь – Святога Духа, яна не паміж Захадам і Усходам, яна – трэцяя частка, без якой сусвету не жыць. І добра было б, каб гэтую думку узгадалі і аднавілі, яна важная для Беларусі.

Пытаннем, якое паўтарылася ў дасланых цыдулках не адзін раз, было пытенне пра сольны канцэрт “Палаца” у Віцебску. Алег Хаменка запэўніў, што калектыў працуе над тым, каб парадаваць сольнікам віцеблян. Але пакуль не да канца высветлены арганізацыйныя пытанні: колькі мог бы каштаваць квіток, якую залу мэтазгодна збіраць і гэтак далей.

Спяшайцеся, выстава яшчэ працуе

У дзень адкрыцця гледачы разыходзіліся неахвотна. Уладзіміру Булаўскаму нават давялося аб’явіць: адкрыццё выставы закрыта. Тым не менш, магчымасць паглядзець карціны беларускіх музыкаў нават і без бонуснага канцэрта – рэдкая і вельмі цікавая рэч.

Выставай “Музыка без межаў”, па словах арганізатараў, яны хацелі яшчэ раз прыцягнуць увагу да праблемаў, звязаных з беларускай музыкай, бо па-ранейшаму ёсць перашкоды ў працы музыкаў, у арганізацыі канцэртаў. Хацелі паказаць, што выканаўцы – не проста музыкі, а творча развітыя асобы ва ўсіх накірунках у тым ліку і ў выяўленчым мастацтве.

Нягледзячы на такія сціплыя мэты, атрымалася цэласная і вельмі цікавая экспазіцыя, на якую варта схадзіць не толькі аматарам беларускай песні.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць