“Лялька” вачыма гледачоў: мастакі-пачаткоўцы малююць любімы тэатр

Традыцыйны конкурс “Лялька” вачыма гледачоў” гэтым разам праходзіў у новым фармаце: па-першае, выстава малюнкаў месцілася ў фае тэатра цэлы месяц, па-другое, пераможцаў шляхам таемнага галасавання вызначалі самі гледачы.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу. Фота Вячаслава Шайнурава

Праца Аліны НікіфаравайПа словах Анастасіі Пушкінай, начальніка аддзела маркетынгу, магчымасцю выказаць сваё меркаванне скарысталася не адна сотня гледачоў “Лялькі”.

Сярод удзельнікаў конкурсу шмат навучэнцаў студый выяўленчага мастацтва, такіх як “Сузор’е” (кіраўнік — Святлана Хмыльніна), “Сюжэт” (кіраўнік — Ірына Сядушкіна), “Неф” (кіраўнік Інэса Зубрыцкая, а таксама гурткоўцы абласнога Палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік — Ларыса Здор), Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі, вучні гімназіі №3 імя А.С.Пушкіна.

Паводле падліку галасоў у намінацыі «За кулісамі «Лялькі» перамаглі Улляна Первянёнак (І месца), Анжаліка Шутава (ІІ месца), Мілена Мяжэвіч (ІІІ месца), а ў намінацыі «Мой любімы спектакль» – Аліна Нікіфарава (І месца), Юлія Аблякаева (ІІ месца) і Шорац Ксенія (ІІІ месца). Па выніках інтэрнэт-галасавання Укантакце лаўрэатам конкурсу была прызнаная Дар'я Глот.

Праца Улляны Первянёнак

Памятныя дыпломы атрымалі ўсе юныя мастакі. Пераможцам жа дасталіся запрашальныя білеты Беларускага тэатра «Лялька», а таксама прызы і салодкія падарункі. Канцэртную праграму для мастакоў-пачаткоўцаў падрыхтавалі дзіцячы шоу-бэнд «Magic JAZZ» і фольк-група «Вытокі» студыі «Гулівер і ліліпуты». Падчас цырымоніі ўзнагароджання чароўнай вядучай Алёне Субоцінай дапамагалі вясёлыя маленькія насельнікі «Лялькі» – жабкі, мышкі, чарвячкі і матылькі ў выкананні артыстаў “Лялькі” Вольгі Лазебнай, Вольгі Маханьковай і Аляксандра Маханькова.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць