ФК «Віцебск» узяў верх над мозырскай «Славіяй»

З мінімальным лікам (1:0) нашы футбалісты дома адолелі мазыран і зноў узняліся ў сярэдзіну табліцы.

Велізарная колькасць момантаў была ў «Віцебска» ў другой палове гульні, каб разграміць «Славію». Аднак нашых хлопцаў падвяла слабая рэалізацыя. Адзіны мяч у сетцы гасцей пабываў на пачатку другога тайма. Галявога поспеху дабіўся Арцём Салавей.


Падобнае

    Каментаваць