ФК «Віцебск» саступіў «Слуцку»

З мінімальным лікам (0:1) нашы футбалісты на сваім полі прайгралі «Слуцку».

Досыць пераканаўча нашы футбалісты глядзеліся на працягу першага тайма. Мелі некалькі неблагіх момантаў, каб забіць. Быў вялікі спадзеў, што пасля перапынка «Віцебск» дацісне гасцей.

Як ні дзіўна, у другім тайме ў віцяблян не атрымлівалася дэманстраваць той футбол, які гледачы бачылі да перапынку. Трохі па-іншаму загуляў і «Слуцк»: не толькі думаў аб абароне, але і мэтанакіравана наступаў на вароты «Віцебска». Урэшце на 88-й хвіліне случакі дабіліся поспеху.


Падобнае

    2 каментарыя

    1. Смолікаў   Thumb up Thumb down 0
      25/Чэрвень/2017 у 23:14

      каментатарскі штамп - перамаглі мацнейшыя

    2. саня калинкин   Thumb up Thumb down -2
      26/Чэрвень/2017 у 16:10 1

      Окончание матча в духе паршивого дворового турнира. У какеистов не так. Команды поблагодарят соперников, лучшим вручат сувениры... Зрители поаплодируют командам и победителю. Приятно и уважительно.

    Каментаваць