Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня

Двор Арт-прасторы на Талстога,7 быў на цэлы дзень аддадзены музыкам, народным майстрам, гандлярам кнігамі.
Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

На старце “Барадулінак”, у 12 гадзін, народу было небагата. Яно і не дзіўна: выпадковыя мінакі, што шукаюць любога гарадского свята, ужо яго атрымалі. У пятніцу і суботу Віцебск ярка і разнастайна святкаваў свой чарговы дзень нараджэння. А на Талстога,7 народ збіраўся на канкрэтныя праэкты. І гэта сапраўды было цудоўна: што можа быць лепш, чым зацікаўленая аудыторыя, якая прыйшла паслухаць канкрэтную асобу.

Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

У двары можна было набыць цацкі ручной работы, упрыгожанні з дрэва і воўны, валяныя капелюшы. Свой тавар прапаноўвала крама symbal.by. Кнігі, якія проста так набыць у Віцебску немагчыма, прывёз выдавец Зміцер Колас. А гаспадары “Фальварка Архіпавых” прапаноўвалі паспрабаваць і набыць казіны сыр розных гатункаў. Сям’я ўтрымлівае фермерскую гаспадарку і робіць экалагічна чыстыя сыры па ўласных рэцэптах.

Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

Атмасфернасці святу надаваў стары тэлевізар, у якім, замест экрана, месціліся кнігі для буккросінгу. А яшчэ вялікія фотаздымкі беларускіх пісьменнікаў, выразаныя такім чынам, што кажны жадаючы мог сфатаграфавацца або побач са сваім літаратурным кумірам, або ў ягоным вобразе.

Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

Галоўныя падзеі разгортваліся ў залах арт-прасторы. Лекцыя Мікалая Півавара “Ушаччына Рыгора Барадуліна” сабрала такую колькасць слухачоў, што доўгіх лавак для сядзення хапала не ўсім жадаючым. Напэўна, не менш народу было б і на лекцыі Міхася Скоблы. Але «Голас і логас Рыгора Барадуліна: лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі” на жаль не адбылася.

Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

На прэзентацыі кнігі “Віцебская мастацкая школа для дзетак” было не занадта людна, але не менш цікава. Наогул, унікальнай аказалася сама кніга. Гэта – збор казак, якія напісалі сучасныя літаратары пра мастакоў, на чыю творчасць так ці інакш паўплывала Віцебская мастацкая школа.

Традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі “Барадулінкі” прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня. Фота Барбары Церашковай

Малевіч і Шагал, Русава і Паслядовіч, Цэслер і Хацкевіч. Кожнаму з мастакоў прысвечаны асобны твор, верш і творчае заданне для юных чытачоў, якое можна выконваць на старонках кнігі. Мастацвазнаўца Сафія Садоўская расказвала, як праходзяць заняткі з дзеткамі ад 7 год, дзе яны падарожнічаюць у свет выбітных беларускіх мастакоў, выкарыстоўваючы арыгінальны падручнік. Але гэта адбываецца ў Мінску, у “Дзіцячых творчых майстэрнях” Галерэі “Ў”. У нашым горадзе нават у час прэзентацыі кнігу купіць было немагчыма, віцяблянам паказалі толькі некалькі яе асобнікаў.

Кніга выдадзена за грошы, сабраныя на краўдфандынгавай платформе і яе першы наклад літаральна разляцеўся. Зараз ідзе збор сродкаў на перавыданне незвычайнага падручніка.

А кульмінацыяй “Барадулінак” стала лекцыя Альгерда Бахарэвіча “Дэзарыентація на мясцовасці: балючыя кропкі сучаснай беларускай літаратуры” і выступленне паэткі Юліі Цімафеевай. Прыезд знакамітых літаратараў адбыўся ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай 500-годдзю кнігадрукавання.

Пачаўшы з прэзентацыі кнігі “Бэзавы і чорны: Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”, Альгерд Бахарэвіч перайшоў да гутаркі пра беларускую літатаратуру ўвогуле. Пра яе ўнікальнасць и еўрапейскасць.

– Важна разумець, што Еўропа не заканчваецца на беларуска-польскай мяжы. Маленькая веска ў Беларусі – гэта таксама Еўропа. Я паспрабаваў укласці гэтую думку таксама і ў сваю кніжку, – разважаў пісьменнік. – Мы ўвесь час раўняемся на вялікія еўрапейскія літаратуры. І гэта няправільна. Еўропа – гэта і Албанія, і Македония, і Эстонія. Пара зразумець, што самая лепшая літаратура – правінцыйная. Вялікая літаратура заўсёды нараджалася ў правінцыі. А потым у нейкіх цэнтрах рабілася бачнай.

Беларусь – гэта таксама свайго роду правінцыя. Правінцыя Еўропы. І за апошнія пяць год, заўважыў Альгерд Бахарэвіч, беларуская літаратура вельмі змянілася. І быць дэзарыентаваным у ёй вельмі проста. Называючы імёны сучасных беларускіх літаратараў – Вальжына Морт, Андрэй Адамовіч, Павел Касцюкевіч, Марыя Мартысевіч, Сяргей Календа, Валер Гапееў,– пісьменнік увесь час перапытваў у аўдыторыі, ці ведаюць яны такое імя, ці знаёмыя з творамі. Цалкам дасведчаных у Віцебску аказалася не так і многа. А некаторыя з прысутных наогул занатоўвалі новыя прозвішча, каб потым адкрыць для сябе новую літаратуру Беларусі.

– Якія б кнігі вы параілі чытаць дзяўчынцы, каб яна вырасла сапраўднай беларускай, - прагучала одно з пытанняў пасля заканчэння лекцыі: малады тата даверыў густу пісьменніка фарміраванне светапогляду свайго дзіцяці. І гэта было самым яскравым сведчаннем таго, што лектару паверылі.

Юлія Цімафеева чытала вершы са сваёй новай кнігі “Цырк”. Як заўсёды эмацыянальна і натхнёна, дэманструючы адзін з самых тонкіх прыкладаў сучаснай жаночай паэзіі. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна, а пасля лекцыі кніг, прывезеных гасцямі, на ўсіх жадаючых не хапіла.

Завяршыліся “” вячэрнім канцэртам і начным кінапаказам.

Традыцыйны фестываль адбыўся па ініцыятыве кампаніі “Будзьма беларусамі” у межах праекта “Творчы чацвер” пры падтрымцы Цэнтра сучаснага мастацтва і Гарадскога выканаўчага камітэту.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Анатоль   Thumb up Thumb down 0
      29/Чэрвень/2017 у 16:47

      паболей бы такога...

    2. cinic   Thumb up Thumb down 0
      29/Чэрвень/2017 у 17:14 1

      Добрая справа.

    Каментаваць