Варатар «Крумкачоў» забіў гол «Віцебску» са сваёй штрафной (Відэа)

Два ачкі нашы футбалісты згубілі ў стартавым паядынку другога круга, згуляўшы ўнічыю дома з «Крумкачамі».

Не самым лепшым чынам пачаўся гэты матч для нашых футбалістаў. На першай хвіліне гульні «Крумкачы» ўжо адкрылі лік. Перавага гасцей доўжылася нядоўга. Сем хвілін спатрэбілася «Віцебску», каб усталяваць парытэт, а яшчэ праз шэсць хвілн віцябляне ўжо вядуць у ліку (2:1). Выдатны момант, каб павялічаць лік, у першым тайме меў Арцём Салавей. Але ён не рэалізаваў выхад сам-насам, як і ў пачатку другога тайма такі ж момант не рэалізаваў Кірыл Вергейчык.

Шмат у чым у сённяшняй гульні прыўспеў варатар «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч. Ударам са сваёй штрафной ён зраўняў лік. А хвілін за 15 да заканчэння паядынка ён зарабіў красную картку, уратоўваучы сваю каманду ад магчымага гола. «Крумкачы» засталіся ў меншасці, але «Віцебск» гэтым не здолеў скарыстацца.

Варатар віцяблян Дзмітрый Гушчанка прынёс прабачэнне аматарам футбола за такі крыўдны прапушчаны мяч.

Меткі:

Чытайце яшчэ