ФК “Віцебск” упусціў перамогу

Нашы футбалісты на сваім полі прымалі канкурэнта па турнірнай табліцы - гарадзенскі “Неман”. Землякі мелі добры шанец атрымаць вікторыю і ўзняцца на чацвёрты радок. Каманды згулялі ўнічыю, і “Віцебск” трохі згубіў у турнірным становішчы.

У першым тайме “Віцебск” быў на вышыні. Пасля прапушчанага мяча віцябляне здолелі адсунуць гульню ад сваіх варот, усталяваць парытэт і выйсці наперад пасля шыкоўнага ўдара Рафаэля Ледэсма (аналагічны гол у яго атрымаўся ў матчы з “Нафтанам).

На жаль, пасля перапынку наша каманда больш думала аб абароне. У атацы ў яе нічога не клеілася. Нягледзячы на ўсе намаганні падапечных Сяргея Ясінскага захаваць перавагу, гарадзенцам усё-такі ўдалося ўсталяваць парытэт (2:2) і захаваць за сабой чацвёрты радок у турнірнай табліцы.

Меткі:

Чытайце яшчэ