Фотафакт: У Віцебску недалёка ад месца, дзе быў касцёл св. Антонія, пракладаюць трубаправод

У Віцебску недалёка ад месца дзе знаходзіўся на правым баку вуліцы Леніна пачалі пракладку водаправода.
У Віцебску недалёка ад месца, дзе быў касцёл св. Антонія, пракладаюць трубаправод. Фота Сержука Серабро

пракладаюць метадам гарызантальнага бурэння, буравая ўстаноўка ўсталяваная насупраць дома №40 па вуліцы Леніна, а іншы канец свідравіны вывелі насупраць дома №2 па вуліцы Леніна — прыкладна ў 20 метрах ад таго месца, дзе быў касцёл.

Буравая ўстаноўка на вуліцы леніна ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Наколькі можна меркаваць лінія водаправода праходзіць амаль пасярэдзіне сучаснага тратуара на усходнім баку вуліцы Леніна і ўсходней забудовы, якія існавала на гэтым баку вуліцы да яе пашырэння.

Катлаван насупраць дома №40 па вуліцы Леніна. Фота Сержука Серабро

Археолаг, які прысутнічаў на пляцоўцы, паведаміў, што працы вядуцца пад навуковым наглядам, усё, што было вынята з двух катлаванаў праглядалася. Таксам ён запэўніў карэспандэнта “ННВ”, што пракладаць трубаправод праз фундаменты касцёла нікому не дазволяць.

У Віцебску недалёка ад месца, дзе быў касцёл св. Антонія, пракладаюць трубаправод. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў 2007 годзе пад час падобных працаў на плошчы Свабоды былі пашкоджаныя парэшткі Свята-Мікалаеўскага сабора (да перадачы праваслаўным — касцёла святога Язэпа).

Катлаван насупраць дома №40 па вуліцы Леніна. Фота Сержука Серабро

У Віцебску недалёка ад месца, дзе быў касцёл св. Антонія, пракладаюць трубаправод. Фота Сержука Серабро


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць