У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі»

У другой па ліку міжнароднай фотавыставе «Мы з Беларусі» прынялі ўдзел фатографы як з Віцебску, так і з іншых гарадоў і мясцін Беларусі.
У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

Намеснік мэра Хайфы Юлія Штрайм у пісьмовым звароце даслала прывітанне аўтарам і гасцям выставы: «Паважаныя наведвальнікі выставы «Мы з Беларусі»,шчыра вас вітаем! Мы вельмі рады, што выстава, якая ў лютым дэманстравалася ў Хайфе, сёння адчыняецца ў беларускім Віцебску. Асабліва, прыемна, што ў Хайфе на адкрыцці выставы прысутнічыў пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Скварцоў Уладзімір Мікалаевіч. Спадар пасол у сваей прамове казаў, аб тым, што: «Цёплыя сяброўскія адносіны паміж нашымі народамі — гэта глыбокая традыцыя і гэтая выстава — яшчэ адно звяно ў развіцці адносін. Жадаю атрымаць задавальненне ад гэтай выставы і спадзяюся, што такія сумесныя Беларуска-Ізраільскія выставы стануць традыцыйнымі».

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

На выставе прадстаўлены фатаздымкі аўтараў з усёй Беларусі, у праекце мог прыняць удзел любы, хто лічыць Беларусь сваёй Радзімай. Працы прафесійных фатографаў на выставе мала адрозніваюцца ад здымкаў аматараў, асабліва, калі на фота адлюстраваны любімыя віцебскія краявіды.

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

«Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці мерапрыемства! Сардэчна віншую вас з адкрыццём другой фотавыставы «Мы з Беларусі» у культурнай сталіцы краіны, родным горадзе нашага выдатнага земляка — мастака Марка Шагала. Экспазіцыя арганічна ўпісваецца ў серыю падзей, якія адзначылі сабой важную вяху ў сферы двухбаковага супрацоўніцтва ў юбілейным годзе; 25 гадоў таму былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль. Як і ў мінулым годзе, ініцыятарамі выставы сталі выхадцы з Беларусі Барыс Беленькі і Леў Тарнопольскі, якія зараз жывуць і працуюць у г. Хайфа. Сваёй актыўнасцю, яны ўносяць ўклад у развіццё сяброўскіх сувязяў паміж Беларуссю і Ізраілем у выразе народнай дыпламатыі. Спадзяюся, што гэтая экспазіцыя фотаработ зможа закласці добрую традыцыю, якая працягнецца і ў наступныя гады і зойме прыкметнае месца ў культурным жыцці Віцебска, выклікаючы нязменную цікавасць жыхароў і гасцей гораду. Ад усёй душы жадаю ўсім удзельнікам мерапрыемства добрага здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў, міру і квітнення!» — звярнуўся да ўдзельнікаў і наведнікаў міжнароднай выставы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Уладзімір Скварцоў.

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

У сваю чаргу да гледачоў звярнуліся заснавальнікі праекту фатографы з Хайфы Барыс Беленькі і Леў Тарнопольскі: «Дарагія сябры, калегі, землякі! Вітаем вас з адкрыццём другой сумеснай фотавыставы: «Мы з Беларусі». Мы вельмі рады нашаму сяброўству і агульным творчым поспехам і верым, што не спынімся на дасягнутым. Нам вельмі хочацца, каб у наступным годзе ў нас у Хайфе адбылося адкрыццё фотавыставы віцебскіх фотамайстроў, а выстава «Мы з Беларусі» стала чаканай кожны год. Жадаем вам далейшых творчых поспехаў».

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

У Віцебскім культурна-гістарычным цэнтры «Задзвінне» адкрылася традыцыйная фотавыстава «Мы з Беларусі». Фото Юрыя Шэпелева

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ