”Віцебск” дома падзяліў ачкі з ”Дынама”

Нічыйным лікам завяршыўся паядынак на віцебскім полі паміж нашымі футбалістамі і брэсцкім ”Дынама”.

Першы тайм выдаўся супергалявым: было забіта 4 мячы. На другой хвіліне гульні “Дынама” правяло першую атаку, якая завяршылася поспехам. Аднак віцябляне праз 9 хвілін ужо ўсталявалі парытэт. А на 27-й хвіліне “Віцебск” вёў у ліку (2:1).

На жаль, лідарства наша каманда не ўтрымала. Гасцям спатрэбіліся 10 хвілін, каб зраўняць лік.

Пасля перапынку брэстчане мелі некалькі неблагіх момантаў, каб выйсці наперад, аднак наш варатар Андрэй Шчарбакоў згуляў надзейна.

Меткі:

Чытайце яшчэ