“Рубон” не прабіўся ў фінальны этап Кубка краіны

Стаў вядомы квартэт каманд, якія 6-8 кастрычніка пазмагаюцца за Кубак краіны па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

Па выніках мінулага турніра ў сёлетнюю фінальную частку розыгрышу аўтаматычна патрапілі сталічныя “Цмокі”, ”Гродна-93” і магілёўскі “Барысфен”. Чацвёртая дружына вызначылася ў супрацьстаянні паміж віцебскім “Рубонам” і мінскімі “Цмокамі-2”.

У хатнім матчы віцябляне прайгралі 76:90. На выездзе “Рубон” узяў у мінчукоў рэванш (83:70). Але розніца закінутых ачкоў (+14) дазваляе сталічным баскетбалістам змагацца за трафей далей.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць