ФК “Віцебск” другі тур запар не набірае ачкоў

Другі тур запар нашы футбалісты сустракаюцца з лідарамі першынства і церпяць паразы.

Тыдзень таму ў Барысаве прайгралі БАТЭ (3:1). Сёння дома - салігорскаму “Шахцёру” (2:1).

Гульня ў выкананні “Віцебска” супраць салігарчан была не ”айс”. На дванаццатай хвіліне матча наш клуб ужо прайграваў (0:2). У першым тайме землякі маглі прапусціць яшчэ не раз - дзесьці выратаваў брамнік, дзесьці пашанцавала.

Перапынак у паядынку пайшоў на карысць “Віцебску” - атрымалася выраўняць гульню і на 88-й хвіліне скараціць лік.

Меткі:

Чытайце яшчэ