Віцебскіх модніц напрыканцы верасня чакае свята – “Белая амфара”

З 28 па 30 верасня ў Віцебску адбудзецца міжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў “Белая амфара”. Сёлета ён пройдзе ўжо ў адзінаццаты раз. А яго дэвіз, як ніколі, рамантычны – “Я люблю...”.
Свае работы мадэльеры прадставяць у пяці намінацыях: “Я люблю...”, “Мужчына і жанчына”, “Дзеці”, “Таццянін дзень” і “Фэшн дог” (мода для сабак і іншых хатніх жывёлак). Чакаецца прыезд дызайнераў з расійскага горада Іванава, які славіцца сваімі тканінамі. Іванаўскія майстры на “Белай амфары” традыцыйна з’яўляюцца галоўнымі супернікамі беларускіх дызайнераў. Па традыцыі ў конкурсе возьмуць удзел мадэльеры Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і фабрыкі “КІМ”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ