Летні амфітэатр пасля рэканструкцыі пашырыцца на 2 000 месцаў

Галоўная сцэнічная пляцоўка Віцебска – Летні амфітэатр – неўзабаве перажыве чарговую рэканструкцыю.

Гэта адбудзецца з “лёгкай рукі” прэзідэнта, які даў такое даручэнне ўраду падчас наведвання сёлетняга “Славянскага базару”. Ужо распрацаваны праект рэканструкцыі. Архітэктурную канцэпцыю будаўніцтва ўзначальвае Міністэрства архітэктуры Беларусі. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы зацвердзіць (або не зацвердзіць) яе ўжо ў верасні.

Плануецца, што глядзельная зала пашырыцца на 2 000 месцаў і, такім чынам, будзе змяшчаць каля 7 000 чалавек. Акрамя таго, у амфітэатры адновіцца сцэна, зменшыцца плошча тэніснага корту, з’явіцца фантан, каток, міні-аквапарк і іншыя аб’екты. Галоўнае пытанне, якое зараз вырашаюць праектанты, – гэта пошук матэрыялу для лёгкага пакрыцця даху. Пры гэтым складаную металічную канструкцыю даху ўлады не жадаюць набываць за мяжой, яна павінна быць выраблена ў Беларусі.

Меткі:

Чытайце яшчэ