У Віцебску пройдзе міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд

У Віцебску з 6 па 10 верасня пройдзе міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прызы РУПП “Віцязь”. Сёлета ён пройдзе ўжо ў адзінаццаты раз.

У спаборніцтвах возьмуць удзел 8 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод іх такія знакамітыя клубы як “Искра” (г.Адзінцова, Расія), “Локомотив” (г.Харкаў, Украіна), “Азовсталь” (Марыупаль, Украіна). Нашу краіну прадставяць пяцікратны ўладальнік кубка Беларусі па валейболе каманда “Марко” з Віцебска і каманда “Техноприбор” з Магілёва.
Фінальныя гульні турніра адбудуцца 10 верасня. Тады ж пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў. У тым ліку ўзнагароды атрымаюць лепшы трэнер і лепшы гулец турніра. Асобныя прызы падрыхтаваны і для двух лепшых гульцоў з кожнай каманды-удзельніцы.

Меткі:

Чытайце яшчэ