Дыягназ хваробы праз інтэрнэт

Амбулаторыя ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна першай у Віцебскай вобласці пачала практыкаваць дыягназаванне захворванняў пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій.

Новае абсталяванне дазваляе перадаць вынікі электра-кардыяграмы па электроннай пошце ў ТМА "Кардыялогія" Віцебска. Такім чынам хворыя атрымаюць дыягназ без стамляючай паездкі ў раённы ці абласны цэнтар.

Гэтакае самае абсталяванне плануецца ўсталяваць у бягучым годзе ў вёсцы Дунілавічы. Заўважым, што Камаі маюць статус так званага "аграгарадка", а Дунілавічы павінны атрымаць такі статус напрыканцы гэтага года.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ