Гурт “Вокзал” праводзіць канцэрты для сірот і выхаванцаў калоній

Папулярны віцебскі вакальна-інструментальны ансамбль “Вокзал” на чале са сваім лідэрам Яўгенам Кавалеўскім стаў ініцыятарам доўгатэрміновай дабрачыннай акцыі для дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў сацыяльных прытулках, дзіцячых дамах і папраўчых установах.

Так, гурт ужо напрацягу амаль дзесяці гадоў супрацоўнічае з Віцебскай выхаваўчай калоніяй №1. У Дзень ведаў ансамбль у чарговы раз наведаў гэту ўстанову, каб парадваць яе выхаванцаў сваімі песнямі. Адміністрацыя калоніі лічыць, што сваёй творчасцю музыкі дапамагаюць у эстэтычным, грамадзянскім і патрыятычным выхаванні цяжкіх падлеткаў.

Меткі:

Чытайце яшчэ