“Лялька” едзе ў Егіпет

Тэатр "Лялька" паедзе ў Егіпет дзеля ўдзелу ў міжнародным фестывалі эксперыментальных тэатраў, які адбудзецца ў Каіры з 10 па 20 верасня.

Краіну пірамід і фараонаў віцебскія лялечнікі збіраюцца здзівіць спектаклем "Забыты скарб" па творы нашага славутага земляка Уладзімера Караткевіча. Рэжысёр і мастацкі кіраўнік пастаноўкі - Віктар Клімчук, у спектаклі занятыя артысты Аляксей Макарскі, Юрый Семчанка, Юрый Шынелька і Юрый Франкоў.

Гэты спектакль ужо паспеў заваяваць гран-пры на міжнародным фестывалі ў Вінніцы.

Чытайце яшчэ