Першы Рэспубліканскі фестываль «Беларусь праваслаўная» пройдзе ў Воршы ў наступныя выходныя

У Воршы 16-17 верасня пройдзе І Рэспубліканскі фестываль «Беларусь праваслаўная». Як паведамілі ў прэс-службе Віцебскай епархіі, яго мэта – прыцягнуць увагу да гісторыка-культурных і духоўных каштоўнасцей нашага народа. Для падрыхтоўкі форуму створаны арганізацыйны камітэт, які ўзначальвае старшыня Аршанскага гарвыканкама Валерый Шабадалаў.

Фестываль пачнецца з хрэснага ходу ад Куцеінскай лаўры да замчышча, дзе быў заснаваны старажытны горад. Шэсце вернікаў будзе прысвечана святу абраза Божай Маці «Аршанская». Праграма фестывалю ўключае як духоўныя, так і свецкія мерапрыемствы: канцэрт класічнай камернай музыкі “Кампазітары і царква”, тэатралізаванае свята «Беларускага буквара», выступленне творчых калектываў краіны. У межах фестывалю пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Куцеінскія чытанні”, дзе з дакладамі выступяць навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і круглы стол, прысвечаны адраджэнню Куцеінскай лаўры. Запланавана таксама духоўна-асветніцкая выстава з удзелам праваслаўных вернікаў з Беларусі, Украіны, Расіі. Цырымоніі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця свята арганізатары жадаюць упрыгожыць феерверкамі.


Меткі:

Падобнае

    1 каментар

    1. zenkl  
      15/люты/2010 у 0:14

      Производим и реализуем

    Каментаваць