Віцебскія мастакі паедуць у Даўгаўпілс на пленэр у гонар Марка Роткі

Віцебскія мастакі возьмуць удзел у ІІ Міжнародным мастацкім пленэры, прысвечаным творчасці вядомага амерыканскага мастака Марка Роткі. Адбудзецца ён 16-25 верасня ў Даўгаўпілсе (Латвія).

Тут збяруцца 12 мастакоў з розных краін свету. Сярод іх віцябчане Наталля Дзямшова і Алег Елізараў. Асноўнае патрабанне, якім кіруюцца арганізатары, запрашаючы на пленэр, – арыгінальнасць творчай манеры і некан’юнктурнасць. У межах пленэра “Марк Ротка-2006” пройдуць чытанні “Тэндэнцыі ў сучасным мастацтве”. Заключная выстава адчыніцца 25 верасня ў Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеі.

Марк Ротка (сапраўднае імя мастака Маркус Ратковіч) нарадзіўся ў 1903 годзе ў тады яшчэ беларускім Дзвінску. Праз 10 гадоў ягоная сям’я эмігравала ў Амерыку. М.Ротка з’яўляецца вынаходнікам экспрэсіўнага абстракцыянізму. Сёння ягоныя творы каштуюць да 15 мільёнаў даляраў за карціну.

У лістападзе мінулага года ў Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва прайшла выстава М.Роткі, дзе экспанавлася 30 копій з ягоных палотнаў.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць