9 / верасня / 2006

    Авторская песня в Витебске

    09/9/06 •

    В воскресенье 17 сентября в 15.00 состоится совместный квартирник Владимира Пинаева (Минск) и Эдика Юдовина (Витебск, "Алмазный фронт"). Стоимость билета - 5.000 рублей. Желающим посетить квартирник или принять участие в следующем в качестве исполнителя обращаться по следующим контактам: e-mail: [email protected], icq: 298621945, тел.: +375296370059, +375295990059 (Сергей Янукович).

    Прысвячэнне ў першакурснікі

    09/9/06 •

    У Летнім амфітэатры ў мінулы чацвер прайшла традыцыйная цырымонія прысвячэння ў першакурснікі. Такая завядзёнка ў ВДУ існуе ўжо пяць гадоў запар.

    “Пазашкольны” тыдзень

    09/9/06 •

    Сёння ў Віцебску стартаваў Рэспубліканскі тыдзень устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. Яго ўрачыстае адкрыццё пройдзе заўтра ў Летнім амфітэатры, а ў выпадку дажджу – у будынку абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай працы, што на вуліцы Шчарбакова-Набярэжнай.

    У Браславе заўтра пройдзе Дзень польскай культуры

    09/9/06 •

    У Браславе ў нядзелю, 10 верасня, пройдзе Дзень польскай культуры. Свята адбудзецца пры падтрымцы камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі і Віцебскага аблвыканкама.

    Над Дзвіной у цэнтры Віцебска лунае бел-чырвона-белы сцяг

    09/9/06 •

    У ноч з 8 на 9 верасня ў Віцебску над Заходняй Дзвіной з’явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Ён прымацаваны да правадоў, расцягнутых паміж цэнтральнымі гарадскімі мастамі – імя Блахіна і імя Кірава. Штандар, верагодна, спачатку быў вывешаны пасярод ракі, але да раніцы яго прыбіла ветрам бліжэй да берагу. У 10.30., калі там знаходзіўся ваш фотакарэспандэнт, сцяг […]