Над Дзвіной у цэнтры Віцебска лунае бел-чырвона-белы сцяг

Мірон вывесіў сцяг над Дзівной. Фота Сержука СераброУ ноч з 8 на 9 верасня ў Віцебску над Заходняй Дзвіной з’явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Ён прымацаваны да правадоў, расцягнутых паміж цэнтральнымі гарадскімі мастамі – імя Блахіна і імя Кірава. Штандар, верагодна, спачатку быў вывешаны пасярод ракі, але да раніцы яго прыбіла ветрам бліжэй да берагу. У 10.30., калі там знаходзіўся ваш фотакарэспандэнт, сцяг вісеў акурат над набярэжнай. Праўда, заблытаўся ў провадзе.

Мірон вывесіў сцяг над Дзівной. Фота Сержука СераброВіцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, спасылаючыся на крыніцу, вартую даверу, сцвярджае, што да сцяга прышпілена занатоўка са словамі: «Са святам беларускай вайсковай славы ўсіх грамадзян Беларусі! Мірон. 8 верасня.”. Дарэчы, сцяг, па яго словах, мае канстытуцыйны памер – 1х2 метры.
Нагадаем, што 8 верасня ў нашай краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе пад Воршай каля рэчкі Крапівенкі 30-тысячнае войска Велікага княства Літоўскага на чале з гетманам найвышэйшым Канстанцінам Астрожскім разбіла амаль утрая пераўзыходзячую 80-тысячную армію Маскоўскага княства.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. bobrik  
    9/Верасень/2006 у 12:41

    Ну а фота паказаць?

  2. Сяржук Серабро  
    9/Верасень/2006 у 13:54 1

    Любы капрыз за Вашы грошы. 8)

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: