У Браславе заўтра пройдзе Дзень польскай культуры

У Браславе ў нядзелю, 10 верасня, пройдзе Дзень польскай культуры. Свята адбудзецца пры падтрымцы камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі і Віцебскага аблвыканкама.

Адметнасць сёлетняга мерапрыемства ў тым, што яно выйдзе з рэгіянальнага на абласны ўзровень. У Дні польскай культуры возьмуць удзел прадстаўнікі Глыбоцкага, Міёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага раёнаў, чакаюцца таксама госці з польскага горада Острава Мазавецкага. У праграме свята запланаваны канцэрты з нацыянальным каларытам, выстава народных рамёстваў, культуры і гісторыі, дэгустацыя страў польскай кухні.

Меткі:

Чытайце яшчэ