Міліцыя не знайшла тых, хто дасылаў лісты з пагрозамі ад РНЕ

Рэдакцыя недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Віцебскі кур'ер" 5 верасня атрымала з міліцыі адказ на заяву з просьбай знайсці і прыцягнуць да адказнасці аўтара ліста з пагрозамі ад РНЕ.

У паведамленні за подпісам намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска сцвярджаецца, што "в ходе проведенной проверки установить лицо, приславшее вам письмо-предупреждение, не представилось возможным. В случае установления лица вам будет сообщено дополнительно".

Нагадаем, 10 жніўня газета "Віцебскі кур'ер" атрымала ліст з пагрозамі, адпраўніком якога нібыта з'яўлялася віцебская арганізацыя "Русского национального единства".
У лісце зневажальнага зместу выказвалася патрабаванне ад газеты напрацягу месяца перагледзець сваю інфармацыйную палітыку і "прекратить публикации, дискредитирующие существующую в Беларуси власть и глубоко уважаемого нами первого президента Александра Григорьевича Лукашенко, ведь он ведет непримиримую, вселенскую борьбу за величие славянских народов с жидами и либералами всех мастей, которые стремятся поработить великий русский народ". У адваротным выпадку пагражалася задзейнічаць "все свои ресурсы и связи в коридорах власти, чтобы вашу газету закрыли в самый короткий срок".

Тэкст ліста суправаджаўся малюнкам, на якім малады хлопец у вайсковай форме са свастыкай трымае ў адной руцэ падвешанага на вяроўцы чалавека, на грудзях якога намалявана зорка Давіда, а з кішэняў ляцяць даляры, а ў другой руцэ – меч. Пад малюнкам надпіс: "Очистим Россию!".

Дарэчы, падобны ліст атрымала і старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі АГП Алена Залеская, якая пасля таксама звярнулася ў міліцыю і КДБ. Вось вытрымка з адказу, які прыйшоў ёй ад імя начальніка УКДБ па Віцебскай вобласці Уладзіміра Палешчука: "В результате проведенных проверочных мероприятий установлено, что организация "Русское национальное единство" на учете в Министерстве юстиции Республики Беларусь и управления юстиции Витебского областного исполнительного комитета не состоит. Частными лицами деятельность от имени незарегистрированного объединения с таким названием не проводится. Лиц, причисляющих себя к сторонникам формирования "РНЕ", действующего в Российской Федерации, на территории Витебской области также не выявлено".

Адметна, што ў Баранавічах міліцыя таксама не здолела адшукаць аўтара (-аў) ананімных пагроз у адрас недзяржаўнай газеты "Intex-press", якія рэдакцыя атрымала 18 ліпеня.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць