На коласаўскай сцэне пройдуць гастролі двух тэатраў з Расіі

У бліжэйшы час на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа пройдуць гастролі двух тэатраў з Расіі. 16 верасня пачнуцца гастролі Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага тэатра балета імя Л.Якабсана. А з 21 верасня па 3 кастрычніка ў госці да віцебскіх тэатралаў завітаюць акцёры Расійскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Ф.Волкава з горада Яраслаўля.

Напрацягу чатырох дзён тэатр балета з Санкт-Пецярбурга прадставіць тры спектаклі - "Шчалкунчык", "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага і "Рамэа і Джульету" Сяргея Пракоф'ева.

Затым балет зменяць класічныя пастаноўкі рускіх і замежных драматургаў у выкананні яраслаўцаў. Віцебскім тэатралам яны пакажуць шэсць камедый для дарослых і адзін дзіцячы спектакль - "Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў" па творы Мікалая Носава.

Меткі:

Чытайце яшчэ