У віцебскай школе №36 уведзена мадэль білінгвістычнай адукацыі

У гэтым навучальным годзе ў СШ №36 Віцебска, дзе практыкуецца паглыбленае вывучэнне французскай мовы, уведзена мадэль білінгвістычнай адукацыі (г.зн. адукацыі на дзвюх мовах). Гэта наблізіць нашых вучняў да атрымання сярэдняй адукацыі еўрапейскага ўзроўню.

Настаўнікі гэтай школы летам навучаліся ў Канскім універсітэце (Францыя). І зараз яны прымяняюць для сваіх вучняў замежныя методыкі выкладання французскай мовы, краіназнаўства, літаратуры, гісторыі, геаграфіі і эканомікі Францыі. Паралельна з французскай у СШ №36 вывучаюць дадатковую замежную мову - англійскую.

Чакаецца, што выпускнікі білінгвістычных класаў, якія паспяхова вучыліся, разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі атрымаюць і сертыфікат еўрапейскага ўзору. Гэты дакумент дае магчымасць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Францыі і іншых еўрапейскіх краін.


Падобнае

    Каментаваць