Дэлегацыі Віцебшчыны наведаюць гарады-пабрацімы ў Маскоўскай вобласці

У межах Дзён Беларусі 25-30 верасня ў Маскоўскай вобласці дэлегацыі нашай вобласці наведаюць расійскія гарады-пабрацімы Ступіна, Адзінцова, Арэхава-Зуева, Электрасталь.

20 прадпрыемстваў з Віцебска – “Белвест”, “Віцебскія дываны”, мясакамбінат, “Марка-сервіс”, “Чырвоны Кастрычнік”, “Чараўніца”, мехавы камбінат і інш. – прымуць удзел у кірмашы ў горадзе Ступіна. У праграме таксама правядзенне сумеснай канферэнцыі, выстава віцебскіх мастакоў, выступленне ансамбля танца “Лявоніха”, знаёмства з установамі адукацыі і сацыяльнай сферы.
Вядучыя прадпрыемствы Полацка – “Полацк-Шкловалакно”, “Полацкае піва”, “Мона”, “Тэхналіт-Полацк”, “Праммашрамонт”, “Сафія” і інш. прадставяць сваю прадукцыю ў Электрасталі. Тут таксама пройдуць моладзевы турнір па дзюдо, сустрэча валейбольных каманд работнікаў Полацкага гарвыканкама і адміністрацыі гарадкога округа Электрасталі, презентацыя работ народных майстроў Полацка, сустрэчы літаратараў гарадоў-пабрацімаў.
Дэлегацыя Наваполацка наведае сваіх геаграфічных “братоў” – Арэхава-Зуева і Адзінцова.

Даведка:
Віцебск стаў пабрацімам Ступіна зусім нядаўна – летась. Наваполацк заключыў падобнае пагадненне з Арэхава-Зуева значна раней – у 1998 годзе, а праз год – з Адзінцова. У 1999 годзе Полацк “пабратаўся” з Электрасталлю. Увогуле дамову аб супрацоўніцтве з Маскоўскай вобласцю Віцебскі аблвыканкам падпісаў дзесяць гадоў таму.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць