Самы вялікія заробкі на Віцебшчыне атрымліваюць чыноўнікі

Па дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення статыстыкі, сярэдні заробак у вобласці сёлета ў ліпені склаў 559 309 рублёў і павялічыўся ў параўнанні з чэрвенем мінулага года на 0,9%.

Па асобных галінах вытворчасці заробкі такія. Работнікі прамысловасці ў ліпені мелі 599 597 рублёў, сельскай гаспадаркі – 379 182 рублі – менш, чым хто. Тыя, хто працуе на транспарце, атрымалі 718 589 рублёў, у сувязі – 570 870 рублёў, будаўніцтве – 668 578 рублёў, гандлі – 420 138 рублёў, жыллёва-камунальнай гаспадарцы – 549 187 рублёў, страхаванні – 534 891 рубель.

Работнікі здравааховы ў сярэднім маюць 537 486 рублёў. Пры гэтым іхнія даходы вельмі розняцца: урачам было налічана больш за мільён рублёў, а малодшаму медперсаналу – крыху болей за 300 тысяч.

Заробак работнікаў адукацыі ў сярэднім склаў 469 756 рублёў. Зноў жа, ёсць адрозненне: настаўнікі зарабілі 600 тысяч, а прафесарска-выкладчыцкі персанал – каля 850 тысяч.

Супрацоўнікі культуры і мастацтва атрымалі крыху больш за 400 тысяч. Затое занятыя ў банкаўскай сферы – без малага 900 тысяч. Чыноўнікі органаў дзяржаўнага кіравання гэту планку пераўзыйшлі – 906 424 рублі. Традыцыйна высокія заробкі ў работнікаў судовых і юрыдычных устаноў – больш за 800 тысяч.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць