Вёску Копці пад Віцебскам наведаў ваенны аташэ Францыі

Вёску Копці Віцебскага раёна ўчора наведаў ваенны аташэ Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Эрык Галіард. У Капцях знаходзіцца помнік французскім лётчыкам з авіяпалка “Нармандыя-Нёман”, якія ў 1944 годзе ўдзельнічалі ў вызваленні Віцебшчыны ад фашыстаў. Аташэ, які дарэчы, не першы раз прыязджае ў Копці, усклаў кветкі да помніка і наведаў мясцовую школу.

Полк “Нармандыя-Нёман” уваходзіў у склад 303-й знішчальна-авіяцыйнай дывізыі. Французскія лётчыкі зрабілі каля 5000 баявых вылетаў, збілі 268 нямецкіх самалётаў. 42 пілота палка гераічна загінулі падчас вызвалення рэспублік былога СССР, чатыры лётчыка – у небе над Віцебшчынай.

Вучні і настаўнікі школы ў Капцях ствараюць музей палка “Нармандыя-Нёман”, шмат экспанатаў для якога перадалі французы. У школе вывучаюць французскую мову, тут ёсць клуб інтэрнацыянальнага сяброўства.

Падчас наступнага візіту Эрыка Галіарда – у лістападзе – музей зноў папоўніцца новымі экспанатамі. Учора ваенны аташэ падарыў капцянскім вучням кнігі на французскай мове.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць