Маладых вучоных Віцебшчыны патрымаюць матэрыяльна

У Віцебскай вобласці заснаваны прэміі для маладых вучоных. Такое прашэнне прынята 18 верасня на паседжанні аблвыканкама.

Прэмій ад Віцебскага аблвыканкама будзе сем: тры – за фундаментальныя даследаванні і чатыры – за прыкладныя. Іх плануецца ўручаць штогод у Дзень беларускай навукі, які адначаецца 29 студзеня. Памер прэмій складзе да 20 базавых велічынь (на сёння гэта 620 тысяч рублёў).

На думку ўладаў, такія ўзнагароды дапамогуць прыцягнуць у навуку новыя кадры і дадуць маладым вучоным дадатковы стымул займацца навукова-даследчай дзейнасцю.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць