Віцебшчыну наведалі прадстаўнікі СМІ Швецыі і скандынаўскія тураператары

З сённяшняга дня на Віцебшчыне пачаўся візіт прадстаўнікоў СМІ і тураператараў са Скандынавіі. Госці з Швецыі, Нарвегіі і Даніі азнаёмяцца з турыстычным патэнцыялам нашай вобласці, наведаўшы Браслаўскі, Лепельскі, Міёрскі раёны, а таксама Полацк і Віцебск.

Сёння замежнікі зрабілі экскурсію на гару Маяк, з якой лепш за ўсё відаць краявіды знакамітых Браслаўскіх азёраў, і пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”. Заўтра, 21 верасня, шведскія журналісты і скандынаўскія тураператары сустрэнуцца са сваімі калегамі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Гэты праект накіраваны на рэкламу запаведных мясцінаў Прыдзвіння і прыцягненне ў вобласць замежных турыстаў. Чакаецца, што візіт скандынаваў дапаможа развіццю турыстычнага маршрута “З варагаў у грэкі”, у арганізацыі якога задзейнічаны Віцебскі аблвыканкам і Інстытут культурнага турызма (Швецыя). Гэты маршрут можа быць прызнаны Радай Еўропы ў Страсбургу ў якасці міжнароднага.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць