Дачнікі асвойваюць хімічную вайну

Незвычайны выпадак адбыўся у дачным таварыстве “Ромашка”, што месціцца ля вёскі Залессе Полацкага раёна. Пенсіянерка, прыйшоўшы на сваё лецішча, была непрыемна ураджана тым, што усе яе гладыёлусы пажоўклі ды страцілі прывабны выгляд.
Бабуля не наведвала лецішча на працягу трох дзён і вырашыла, што нехта за гэты час паліў кветкі нейкім шкодным хімічным рэчывам. Такім чынам у пенсіянеркі загінуў увесь кветнік – 1 485 гладыёлусаў. Загінулі не толькі самі кветкі, але і цыбулінкі, з якіх маглі б вырасці новыя расліны. Калі бабуля падлічыла страты, атрымалася амаль чатыры мільёны рублёў! Следству засталося выявіць, хто ж той злодзей, з якога трэба спагнаць гэтыя грошы на карысць пацярпелай. Сама бабуля ніякіх здагадак не мае. З суседзямі яна не сварылася, ніхто ёй не пагражаў. Пад падазрэнне трапіць могуць хіба што гандляркі кветкамі, якія маглі пазайздросціць канкурэнтцы. Эксперт-кветкавод, да якога звярнуўся следчы, лічыць, што пенсіянерка магла проста незнарок “заліць” кветкі вадой. А эксперты-крыміналісты зараз вырашаюць, якое шкоднае рэчыва утрымлівае глеба з кветніку пацярпелай бабулі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць