У Смаленску праходзіць выстава мастакоў Віцебшчыны

У Смаленску праходзіць вернісаж мастакоў з Віцебска, Оршы, Полацка.

У экспазіцыю, падрыхтаваную абласным аддзяленнем Беларускага саюза мастакоў, увайшло 65 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 33 аўтараў. Выстава ў Смаленску арганізавана пры садзейнічанні Цэнтра сучаснага мастацтва і аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, якія забяспечылі транспарціроўку выставачных прац.

Вернісаж мастакоў Віцебшчыны смаляне змогуць убачыць да 8 кастрычніка. А ў наступным годзе смаленскія мастакі плануюць прывезці ў Віцебск дзве выставы – скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць