У Віцебску 24 верасня пройдуць спаборніцтвы аўтамабілістаў і веласіпедзістаў

У нядзелю, 24 верасня, ідзіце глядзець на спаборніцтвы аўтамабільных і веласіпедных гоншчыкаў.

На праспекце Перамогі – ад ВДУ імя Машэрава да крамы “Веста” – з 10 да 16 гадзін адбудзецца трэці этап рэспубліканскай акцыі “Спартсмены за бяспеку дарожнага руху”. У сваіх паказальных выступленнях аўтагоншчыкі прадэманструюць прыёмы нестандартнага кіравання.

А на ўчастку вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў – ад вуліцы Чкалава да праспекта Перамогі – з 10 да 13 гадзін у межах Спартакіяды вучылішч алімпійскага рэзерву пройдуць спаборніцтвы па веласіпедным спорце.
У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў і праспекце Перамогі будзе перакрыты або зменены рух грамадскага транспарту.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць